Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

"Пачынаем размаўляць па -беларуску"

Дата: 22 сентября 2018 в 20:14, Обновлено 23 сентября 2018 в 11:17
269 просмотров

На гэтым тыдні тэма нашых заняткаў: "Садавіна".
Для таго, каб дзеці лепш засвоілі матэрыял, бацькам рэкамендуецца:
Заданне 1.
разгледзець дома з дзіцем натуральную садавіну: яблык, грушу, апельсін;
растлумачыць, што ўсё гэта можна назваць адным словам "садавіна»;
звярнуць увагу на наступныя прыкметы садавіны: колер, форму, густ;
па магчымасці расказаць і паказаць дзіцяці, дзе і як расце садавіна (у садзе, на дрэве, на кусце), што з яе можна прыгатаваць
Заданне 2.
Разгледзець карцінкі з выявай садавіны.
Заданне 3.
Пагуляйце з дзіцем у дыдактычныя гульні:
«Пакажы і назаві» (прапануйце дзіцяці назваць садавіну, якая ёсць дома).
"Вызначы па гусце "(пачаставаць дзіця садавінай і спытаць, якая яна на смак?).
«Раскладзі па велічыні (вялікі, сярэдні, маленькі)»
"Назаві колер»
Груша (якая?)- жоўтая,....
"Складзі карцінку" ( з 2-3 частак; з 4 кубікаў).
«Цудоўны мяшочак» (прапануйце дзіцяці вызначыць садавіну навобмацак з заплюшчанымі вачыма)
Дапамажыце дзіцяці адгадаць загадкі, па магчымасці вывучыце адну:
А ў падарунку ў Марыны
Смачна пахнуць ... (апельсіны)
Само з кулачок,
Круглы бачок.
Кранеш пальцам-гладка,
А адкусіш-салодка. (яблык)

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.