Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тэма тыдня "На птушыным двары"

Дата: 8 апреля 2018 в 19:54
Автор: Рожко К. И.
523 просмотра

Тэма тыдня "На птушыным двары"

09.04. - 14.04.2018

На гэтым тыдні мы будзем фарміраваць уяўленні пра жывёл блізкага асяроддзя: птушак (курыца, певень, качка і інш.), іх яркія адметныя прыкметы знешняга выгляду, пра будову, асобныя часткі цела, памеры, колеры, форму.

Паважаныя бацькі!!!

- Разгледзьце разам з дзіцем ілюстрацыі, фатаграфіі з выявай хатніх птушак.

- Раскажыце дзіцяці, што гэтыя птушкі называюцца хатнімі, растлумачце, чаму яны так называюцца.

- Паўтарыце  назвы птушак і іх дзіцянятаў.

- Удакладніце, дзе жывуць хатнія птушкі, чым харчуюцца, якую карысць прыносяць чалавеку.

1.Дыдактычная гульня «Хто як размаўляе»  качка (кра-кра) — кракала; гусь (га-га) — рагоча, певень (.) —. , курыца (.) —. .

2. Практыкаванне для пальчыкаў «Качаняты».

Першы, другі — ішлі качаняты. (Па чарзе згінаць пальцы рук)

Трэці, чацвёрты — за вадой. (пачынаючы з вялікага)

А за імі цягнуўся пяты, з заду бег шосты.

А сёмы ад іх адстаў, а восьмы ўжо стаміўся.

А дзявяты ўсіх дагнаў,

а дзясяты спалохаўся,

Гучна-гучна запішчалі:

«Пі-пі-пі!» - (рытмічна згінаць і разгінаць)

«Не крычы, мы тут, побач, пашукай!» (пальцы абедзвюх рук)

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.