Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тэма тыдня: "Птушкі (хатнія і дзікія)"

Дата: 4 декабря 2017 в 22:28, Обновлено 8 декабря 2017 в 15:51
Автор: Рожко К. И.
1 265 просмотров

Тэма тыдня: "Птушкі

(хатнія і дзікія)"

04.12. -  08.12.2017 г.

 На гэтым тыдні мы будзем знаёміцца з птушкамі, з іх знешнім выглядам, адметнымі асаблівасцямі, увесці абагульняючае паняцце "Птушкі". Заахвочваць дзяцей да ўдзелу ў гутарцы, адказваць на пытанні, прамаўляць словы з рознай сілай голасу, правільна вымаўляць асобныя гукі, выхоўваць цікавасць да свету прыроды, клопат пра птушак.

<font face="times new roman, times, serif">Паважаныя бацькі!!!</font>

<font face="times new roman, times, serif">Пагуляйце разам з дзецьмі ў гульні.</font>

Дыдактычная гульня «Знайдзі маму»

— Згубіліся  ў курачкі, у качачкі, у гускі. Прапануйце дзецям карцінкі з выявай куранят, качанят, гусят.— Трэба дапамагчы мамам адшукаць сваіх куранят, качанят, гусят.

— Мама — курыца, а дзеці — ... кураняты.

— Мама — качка, а дзеці — ... качаняты.

— Мама — гуска, а дзеці — ... гусята.

Гульня «Назаві і пакажы»

Прапануйце ўзяць карцінкі з выявай розных птушак.

— Паглядзіце, колькі птушак да нас прыляцелі!

— У маёй птушкі ёсць галава, а ў тваёй? Пакажы галаву, што ты паказваеш? (Галаву.) У маёй птушкі ёсць тулава, а ў тваёй? Пакажы тулава. Што ты паказваеш? (Тулава.) У маёй птушкі ёсць дзюба, а ў тваёй? Пакажы дзюбу, што ты паказваеш ў птушкі? (Дзюба.) У маёй птушкі ёсць крылы, а ў тваёй? Пакажы крылы, што ты паказваеш? (Крылы.) У маёй птушкі ёсць хвост, а ў тваёй? Пакажы хвост, што ты паказваеш? (Хвост.)

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.