Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тэма тыдня: «Хутка ў школу» (24.05.2021-28.05.2021)

Дата: 23 мая 2021 в 22:39
83 просмотра

Рэкамендацыі бацькам:
Хутка ў вашым жыцці адбудзецца важная падзея – першы раз у першы клас Вы адпраўляеце свае дзіця. А пакуль наперадзе некалькі цудоўных месяцаў, якія Вы можаце правесці з карысцю: падрыхтаваць дзіця да школы.
Каб лягчэй было справіцца з цяжкасцямі скарыстайцеся некаторымі рэкамендацыямі:
1. Фарміруйце станоўчы вобраз школы («даведаешся там шмат цікавага», «будзеш зусім як дарослы», ну і вядома: «купім прыгожы партфель, форму і г. д.»).
2. Прывучайце дзіця да школьнага рэжыму (патрэніруйцеся летам уставаць па будзільніку, прасачыце, каб ён мог самастойна заправіць ложак, апрануцца, памыцца, сабраць неабходныя рэчы).
3. Гуляйце з ім ў школу, абавязкова са зменай роляў.
4. Гуляйце ў гульні па правілах і вучыце дзіця не толькі выігрываць (гэта яны звычайна ўмеюць), але і праігрываць (адэкватна ставіцца да сваёй няўдачы, памылак).
5. Чытайце дзіцяці казкі і апавяданні, можна аб школе, няхай ён іх пераказвае, разважайце разам, фантазіруйце (пажадана ён сам) аб тым, як гэта будзе ў яго, падзяліцеся сваім вопытам. Не лішнім будзе вывучыць пару вершаў.
6. Задавайце яму адкрытыя пытанні, стымулюйце фантазію – гэта развівае ўяўленне і гаворку. Складайце казкі, прыдумвайце рыфмы, вырашайце крыжаванкі і рэбусы.
7. Паклапаціцеся аб летнім адпачынку, умацаванні здароўя. Фізічна здароваму дзіцяці значна прасцей пераносіць псіхалагічную нагрузку.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.