Тэма тыдня: »Я- пешаход» (07.12-11.12)
Рэкамендацыі для бацькоў.
Пры руху па тратуары:
- прытрымлівайцеся правага боку тратуара,
- ня вядзіце дзіця па краі тратуара: дарослы павінен знаходзіцца з боку праезнай часткі.
Рыхтуючыся перайсці дарогу:
- спыніцеся або запавольце рух, раглядзіце праезную частку;
- прыцягвайце дзіця да назірання за сітуацыяй на дарозе;
- падкрэслівайце свае рухі: паварот галавы для агляду вуліцы, прыпынак для агляду дарогі, прыпынак для пропуску аўтамабіляў;
- вучыце дзіця адрозніваць транспартныя сродкі;
- не стойце з дзіцём на краі тратуара, так як пры праездзе транспартны сродак можа зачапіць, збіць, наехаць заднімі коламі;
- неаднаразова паказвайце дзіцяці, як транспартны сродак спыняецца ля пераходу, як ён рухаецца па інэрцыі.
Пры выхадзе з хаты:
- адразу звярніце ўвагу дзіцяці на рух транспартных сродкаў ля пад'езда і разам паглядзіце, ці не набліжаецца да вас аўтамабіль, матацыкл, мапед, ровар;
- калі ля пад'езда стаяць транспартныя сродкі або растуць дрэвы, якія зачыняюць агляд, спыніце свой рух і азірніцеся ці няма за перашкодай небяспекі.
Пры чаканні грамадскага транспарту:
- стойце разам з дзецьмі толькі на пасадачных пляцоўках, а пры іх адсутнасці на тратуары або абочыне.
Пры пераходзе праезжай часткі:
- пераходзьце дарогу толькі па пешаходных пераходах або на скрыжаваннях па адзначанай лініі зебры, інакш дзіця прывыкне пераходзіць, дзе прыйдзецца;
- не спяшайцеся і не бяжыце; пераходзьце дарогу заўсёды мерным крокам;
не пераходзіце дарогу наўскасяк; падкрэслівайце, паказвайце і распавядайце дзіцяці кожны раз, што ідзяце строга папярок вуліцы, што гэта робіцца для лепшага назірання за аўта -, мотатранспартнымі сродкамі;
- не спяшайцеся перайсці дарогу, калі на другім баку вы ўбачылі сяброў, сваякоў, знаёмых, не спяшаецеся і не бяжыце да іх, кажыце дзіцяці, што гэта небяспечна;
- не пачынайце пераходзіць вуліцу, па якой рэдка праязджае транспарт, не паглядзеўшы вакол;
- растлумачце дзіцяці, што аўтамабілі могуць нечакана выехаць з завулка, з двара дома.