Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тэма тыдня: «Прадметы вакол нас» (30.12- 04.12)

Дата: 29 ноября 2020 в 20:15
143 просмотра

Паважаныя бацькі!
Мы вывучаем "прадметны свет" і прапануем Вам гульні, якія дапамогуць дзецям ўдакладніць веды аб прадметным свеце, удакладніць і замацаваць прызначэнне некаторых прадметаў, назвау матэрыялаў, з якіх яны зробленыя.
Пытанні да дзяцей:
Для чаго нам патрэбна мэбля (бытавая тэхніка, цацкі, посуд, транспарт, адзенне, вымяральныя прыборы)?
З чаго зроблены стол (машына, вада, крэсла)?
Як чалавек даведаўся пра ўласцівасці прадметаў? (назіраў, што дрэва плыве па вадзе і не тоне, таму з дрэва зрабілі лодку).
А гэтыя гульні дапамогуць лепш зразумець і засвоіць тэму.
1. "Тоне ці не тоне "( у таз з вадой апускаецца грэбень, гузік, гумовы мяч, ключ, паглядзіце, што тоне, а што не).
2. "Працягні правільна".
Шкло празрыстае, а пластмаса..... ).
Шкло халоднае, а пластмаса ....... .
Шкло крохкае, а пластмаса ...... ).
Дрэва не тоне, а жалеза...... (тоне).
Дрэва лёгкае, а жалеза...... (цяжкае).
Метал трывалы, а шкло ... . (далікатнае).
3. «Пазнай навобмацак».
4. "З чаго зроблены прадмет?
5. "Чацвёрты лішні»:
Пыласос, халадзільнік, пральная машына, стол.
Градуснік, гадзіннік, талерка, шалі.
Кофта, паліто, аловак, спадніца.
Паўтарыце з дзецьмі дні тыдня, месяцы восені.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.