Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тэма тыдня:"Транспарт» (23.11-27.11)

Дата: 22 ноября 2020 в 20:13
110 просмотров

Тэма тыдня:"Транспарт» (23.11-27.11)

Рэкамендуем бацькам разам з дзецьмі паназіраць на вуліцы за рухам рознага транспарту.
Пазнаёміць іх з такімі відамі транспарту, як наземны, паветраны, водны.
Наземны транспарт-гэта грузавыя і легкавыя машыны, аўтобусы, тралейбусы, трамваі, цягнікі, электрычкі; асноўныя часткі машыны: кабіна, кузаў, колы, фары, матор, руль, тармазы.
Паветраны транспарт-самалёты, верталёты, ракеты; іх часткі: корпус, кабіна пілота, салон для пасажыраў, крылы, шасі, прапелер.
Водны транспарт-караблі, катэры, яхты – лодкі-падводныя, Маторныя, Парусныя, вёсельныя; часткі карабля: палуба, каюты, рубка і т. д.
Для замацавання ў дзіцяці ведаў аб транспарце і вулічным руху задайце наступныя пытанні: "Якія машыны перавозяць грузы, людзей? На якое святло святлафора можна пераходзіць вуліцу?»

Дыдактычныя гульні

Падабраць дзеянні да прадметаў
Цягнік (што робіць?)- едзе па рэйках; самалёт (што робіць?)- ... ; параход (што робіць?)- трамвай (што робіць?)- ... ; тралейбус (што робіць?)- ... ; верталёт (што робіць?)- ... ; ровар (што робіць?) – …
"Адзін-шмат" (замацаванне ў размове дзяцей множнага ліку назоўнікаў)
Самалёт-самалёты; машына – ... (самакат, трамвай, аўтобус, тралейбус, ракета, ровар, верталёт, цеплаход, вагон, машыніст, каюта, якар і т.д.).
"Хто чым кіруе?»
Самалётам кіруе лётчык, аўтобусам-кіроўца, караблём-капітан ...(цягніком, трамваем, вагонам метро).
"Што агульнага?»
У аўтобуса і тралейбуса-перасоўваюцца па асфальце, гумовыя колы, за рулём кіроўца; у тралейбуса і трамвая – працуюць на электрычнасці; у самалёта і верталёта -... ; у ровара і матацыкла – …

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.