Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тэма тыдня: “Мэбля” (16.11-20.11)

Дата: 15 ноября 2020 в 17:10
139 просмотров

Бацькам рэкамендуецца:
разгледзець з дзіцём хатнюю мэблю, прызначаную для спальні, сталовай, кухні;
назваць мэблю і яе асобныя часткі (вечка, ножка, ручка, падлакотнік, спінка, дзверцы), знешнія прыкметы (колер, форму), матэрыял, з якога яна выраблена;
растлумачыць дзіцяці прызначэнне мэблі, розных яе відаў;
разгледзець на ілюстрацыях розную мэблю: розныя віды сталоў (Круглы, квадратны, авальны; пісьмовы; кухонны, абедзенны, журнальны), шафа(кніжная, адзежная, шафа для посуду), вялікія і маленькія крэслы, табурэткі; разгледзець мэблю ў лялечным кутку; папрасіць дзіця адказаць на пытанні: для чаго патрэбна мэбля (крэсла, стол, канапа, ложак, шафа); для чаго патрэбен пісьмовы стол, абедзенны; што робяць за сталом; якая мэбля патрэбна для кухні, спальні; колькі ножак ля стала; з чаго зроблены стол; якой формы вечка ў стала; чым адрозніваецца крэсла ад табурэткі.
разам з дзіцём схадзіць на экскурсію ў мэблевую краму.
Гульні:
"Якая бывае мэбля?»
З якога матэрыялу робяць мэблю?
Мэбля з дрэва (якая?)- Мэбля з дрэва-драўляная
Мэбля з шкла (якая?) – Мэбля з шкла – шкляная
Мэбля з металу (якая?)- Мэбля з металу-металічная
Мэбля з пластмасы (якая?)- мэбля з пластмасы-пластмассовая

"Для чаго, для каго прызначана мэбля?»
Стол, за якім абедаюць (які?)- Абедзенны стол
Стол, за якім пішуць (які?)- Пісьмовы стол
Стол, на якім стаіць кампутар (які?)- Кампютарны стол
Стол, на якім ляжаць часопісы (які?)-журнальны стол
Шафа для кніг (якая?) – кніжная шафа
Мэбля для дзяцей (якая?)- дзіцячая мэбля

"Адзін-некалькі»
стол-сталы
шафа-шафы
крэсла-крэслы
паліца-паліцы
канапа-канапы
крэсла-крэслы
камод-камоды
табурэтка-табурэткі

«Адзін – шмат» «Дагаворы слова»
У мяне адзін стол, а ў краме прадаецца шмат.... (сталоў).
У мяне адна канапа, а ў краме шмат ... (канап).
У мяне адна шафа, а ў краме шмат ... (шаф).
У мяне адна паліца, а ў краме шмат ... (паліц).
У мяне адзін ложак, а ў краме шмат ... (ложкаў)

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.