Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тэма тыдня:"Прафесіі будаўніка, бібліятэкара" (12.10-16.10)

Дата: 11 октября 2020 в 19:24, Обновлено 11 октября 2020 в 20:22
151 просмотр

Рэкамендацыі бацькам па тэме тыдня:
«Прафесіі будаўніка і бібліятэкара»
На гэтым тыдні будзем:
знаёміцца са складам ліку 2, з другім днём тыдня-аўторкам,
вучыцца арыентавацца на сябе, ад сябе,
называць словы з пэўным гукам,
параўноўваць словы па гукавым складзе,
рабіць гукавы аналіз слова.
Адукацыйная вобласць " маўленчае развіццё»
Пагутарыце з дзіцем аб прафесіях: будаўнік (бетоншчык, мантажнік, муляр, слесар,электрык, сталяр, кранаўшчык), бібліятэкар.
Растлумачце дзіцяці, хто што робіць на працы, якую карысць прыносіць, каму што трэба для працы.
Паназірайце разам з дзіцём за працай бібліятэкара, будаўніка.
Раскажыце дзіцяці аб тым, дзе працуюць мама і тата, што яны робяць на працы.
Пачытайце разам твор Дж. Радары " Чым пахнуць рамёствы? “
Гэтыя слоўныя гульні дапамогуць замацаваць атрыманыя веды:
"Каму што трэба для працы»
Будаўніку-камяні, цэглу, чарцяжы, цэмент, пясок, тэхніка.
"Назаві па ўзоры»
Ён-пісьменнік, а яна ...(пісьменніца);
Ён-кранаўшчык, а яна ...(кранаўшчыца);
Ён-экскаватаршчык, а яна - ...(экскаватаршчыца)…

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.