Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тэма тыдня: “Хутка лета” (25.05-29.05)

Дата: 24 мая 2020 в 21:41
151 просмотр

Бацькам рэкамендавана:

- Пагаварыць з дзіцём пра тое, якая пара года наступіць пасля вясны, што адбываецца ў прыродзе з наступленнем лета.
- Успомніць назвы ўсіх летніх месяцаў.
- Разгледзець кветкавыя расліны і іх часткі: кветка, сцябло, ліст, корань (на малюнках, ілюстрацыях і ў прыродзе). Звярнуць ўвагу на колер і пах (водар) кветак.
- Растлумачыць дзецям, што такое луг і сад, іх адрозненне і падабенства.
- Расказаць, што ёсць кветкі, якія растуць у садзе (садовыя): нарцыс, півоня, астра, ружа, цюльпан, ... .Растлумачыць, што палявыя кветкі вырастаюць самі, іх не гадуе чалавек.
- Пазнаёміць дзіця са светам насякомых.
- Прыцягнуць дзяцей да пасільнага ўдзелу ў працы на агародзе, кветнику.

Пагуляйць разам з дзецьмі:
«Падбяры прыкмету»
Лета (якое?) - гарачае, цёплае, спякотнае, халоднае, дажджлівае, сырое, чырвонае, зялёнае, вясёлае, ураджайнае, доўгае, кароткае, доўгачаканае.
«Падбяры дзеянне»
Людзі летам (што робяць?) - адпачываюць, загараюць, плаваюць, купаюцца, ныраюць, саджаюць, вырошчваюць, збіраюць, з'язджаюць, гуляюць, катаюцца.
"Скажы - які?»
Калі кветка расце ў садзе, то кветка (якая?) - кветка садовая, у поле - палявая, на лузе - лугавая.
«Падбяры слова»
Вясной цяпло, а ўлетку яшчэ ... (цяплей).

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.