Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тэма тыдня: «Насякомыя» (11.05-15.05)

Дата: 10 мая 2020 в 21:29
298 просмотров

Бацькам рэкамендуецца:
пазнаёміць дзяцей з назвамі насякомых, замацаваць у слоўніку абагульняючае паняцце «Насякомыя»
У парку, у скверы або ў двары разам з дзіцём знайсці і разгледзець насякомых: пчалу, мурашкі, коніка, страказу, матылька, багоўку, жукоў, муху, камара; вучыць дзіця асцярожным адносінам да прыроды.
Разгледзець ілюстрацыі з выявамі насякомых і абмеркаваць іх знешні выгляд.
Расказаць пра тое, якую карысць прыносяць насякомыя :
- людзям: пчолы даюць мёд, воск.
- лесу: мурашы, божыя кароўкі знішчаюць шкодных насякомых; пчолы, матылі-апыляюць расліны.
- жывёлам і птушкам: мурашы, камары, мухі, матылі служаць для іх кормам.
Расказаць аб тым, якую шкоду наносяць насякомыя :
- людзям: мухі, прусакі, камары балюча кусаюць, разносяць небяспечныя хваробы.
- лесу: жукі-караеды пашкоджваюць кару дрэў. Вусені аб'ядаюць лісце раслін.
- жывёлам і птушкам: камары, мухі і блохі балюча кусаюць.
Дзеці павінны засвоіць: лад жыцця насякомых; чым яны сілкуюцца; маскіроўка насякомых; іх будова (галава, вусы, крылы, шэсць лапак ці восем у павука); дзе жывуць (норка, вулей, дупло, мурашнік); іх шкоду і карысць.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.