Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тэма тыдня:"Пералётныя птушкі"(06.04-10.04)

Дата: 5 апреля 2020 в 21:26
419 просмотров

Бацькам рэкамендуецца:

1. Пагутарыць пра птушак:

- вывучыць з дзіцем назвы пералётных птушак (грак, шпак, качка, гусь, бусел, ластаўка) і ўдакладніць іх адметныя прыкметы;

- паўтарыць асноўныя прыкметы па якіх птушкі аб'ядноўваюцца ў паняцце «ПТУШКІ» (пакрытыя пёрамі, маюць крылы і могуць лётаць, вылупляюцца з яек);

- удакладніце, чаму птушкі называюцца "пералётнымі" (грак, шпак, качка, гусь, бусел, ластаўка-гэта пералётныя птушкі, таму што ляцяць на зіму ў вырай праз адсутнасць корму і холаду ў нашых краях);

- растлумачце дзіцяці, што прылёт птушак з цеплых краеў з'яўляецца адной з прымет вясны.

2. Паназірайце за птушкамі, якія прыляцелі

на прагулцы ў парку або скверы, паслухайце іх спевы. Звярніце ўвагу дзіцяці на шпакоўні, каля якіх мітусяцца шпакі.

3. Разгледзьце пералётных птушак на малюнках.

Пакажыце і назавіце разам з малым часткі цела птушак і пакажыце іх прызначэнне: тулава, галава, крылы, хвост, лапкі, кіпцюры, вочы, дзюба; дзюбай птушка дзяўбе ежу, крылы патрэбныя птушцы для палёту

4. Растлумачыць значэнне слоў:

зграя (група птушак, "сям'я"), гняздо («дом», які птушкі самі ўюць-будуюць з галінак, а потым адкладаюць і выседжваюць яйкі), шпакоўня («дом» для птушак, які пабудавалі людзі з дошак), птушыныя пошчакі (звонкае птушынае спевы), віць (будаваць), выседжваць (сядзець на яйках, грэючы іх цяплом свайго цела, каб вылупіліся птушаняты).

5. Практыкаванне «Дзе сядзіць/стаіць птушка?»

(замацаваць ўжыванне назоўніка ў месным склоне з прыназоўнікам на).

На лісточку паперы можна намаляваць карцінкі-падказкі (плот, траўка, дрэва, галінка дарога, дах, пень). Дарослы называе пералётныя птушкі і задае пытанне: дзе сядзіць ластаўка?

Ластаўка Сядзіць на даху.

Грак сядзіць на плоце.

Гусь стаіць на дарозе.

Качка сядзіць на пні.

Шпак сядзіць на галінцы.

Бусел стаіць на траве.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.