Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тэма тыдня : "Беларуская народная творчасць»:(03.02-07.02)

Дата: 2 февраля 2020 в 21:35
166 просмотров

На гэтым тыдні мы будзем: фарміраваць уяўленне аб беларускай народнай творчасці, эстэтычным стаўленне да свету; выхоўваць каштоўнаснае стаўленне да мастацтва.
Пазнаёмімся з беларускай народнай культурай, будзем вучыцца ўспрымаць прыгожыя прадметы побыту, творы народнага, дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва. Пазнаёмімся з прадметамі побыту, іх назвамі, прызначэннем, з разнастайнымі відамі дэкаратыўнага мастацтва (вырабы з дрэва, гліны, паперы, кардона, шыццё, вышыўка, пляценне).
Разгледзім з дзецьмі беларускія народныя цацкі, беларускае адзенне, ручнікі, вырабы з саломкі, гліны і т.д. пазнаёмімся з відамі народна - прыкладнога мастацтва; аб прызначэнні ручнікоў, з элементамі беларускага арнаменту, на ручніках (крыж, квадрат, прамая лінія); асноўныя колеры (чырвоны, чорны).
Працягнем пашыраць ўяўленні пра вопратку, яе прызначэнні, дэталях. Складаць апавяданні-апісання нацыянальнага касцюма, пераказваць.
Рэкамендацыі бацькам:
1. Размаўляйце з дзіцём на тэмы: «Аб беларускіх народных цацках і гульнях», «Абрадавыя святы і звычаі«,» Які ён –беларускі народ«,» Народная цацка«,» Беларускія народныя святы«,» Беларускія народныя казкі«, " Што такое народная цацка?
2. Разгледзьце нацыянальныя касцюмы" раскажыце пра народныя промыслы (вязанне ,вышыванне, пляценне і г. д.;)
3. Адгадайце ці вывучыце загадкі на беларускай мове:
Ні звер, а махнаты, не конь, а з вушамі. (Шапка-вушанка)
Напіўся, наеўся, на агонь усеўся,
Кашу зварыў I нас накарміў. (Гаршочак.) .
4. Прачытайце вярш:
О, край родны, край прыгожы!
Мілы кут маіх дзядоў!
Што мілей у свеце божым
Гэта светлых берагоў,
Дае бруяцца срэбрам рэчкі,
Дзе бары-лясы гудуць,
Дзе мядамі пахнуць грэчкі,
Нівы гутары вядуць;
Гэтых гмахаў безгранічных
Балатоў тваіх, азер,
Дзе пад гоман хваль крынічных
Думкі думае прастор;
Дзе увосень плачуць лазы,
Дзе вясны лугі цвіць,
Дзе шляхам старым бярозы
Вызначыць гожа пуць? (Якуб колас)

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.