Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тэма тыдня: “Мая краіна Беларусь” (20.01-24.01)

Дата: 19 января 2020 в 19:43
296 просмотров

Бацькам рэкамендавана:
1. Раскажыце дзецям:
Народаў і краін у свеце шмат. Кожная краіна, кожны народ адрозніваюцца ад іншых: моваю, звычаямі, вопраткай, выглядам. Кожны народ і краіна маюць таксама свае адметныя знакі – гэта ГЕРБ, СЦЯГ і ГІМН.
Наш сцяг мае тры колеры: чырвоны, зялёны і белы. Чырвоны колер сімвалізуе кроўныя сувязі, братэрства, барацьбу за справядлівую справу.
Зялёны колер – колер дабра – гэта перш за ўсё колер свабоды. Недарэмна лічаць, што назва нашай краіны – Беларусь – звязана з непахіснай воляй да свабоды.
Разам з тым белы колер – гэта колер маральнай чысціні і мудрасці. І гэтыя якасці павінен свята захоўваць у сваёй душы сапраўдны сын беларускай зямлі.
Герб Беларусі вельмі багаты па колькасці закладзеных у ім элементаў.
Канюшына – гэта сімвал сувязі са стваральным светам жывёл: канём, каровай, авечкай, для якіх яна – лепшы корм.
Лён – цудоўны матэрыял для адзення. Здаўна з ільну вырабляліся прыгожыя і трывалыя ткані. Лён – сімвал стваральнай працы, знак дабра і дастатку.
Ніжэй контура граніцы Рэспублікі Беларусі змешчаны зямны шар з узыходзячым над ім сонцам і залатымі промнямі.
2. Вывучыце разам з дзецьмі верш:
Беларусь ты мая дарагая!
Беларусь! Ты краіна мая,
Табе я душой прысягаю,
Ты — матуля, радзіма мая!
Ты, як сонейка, у небе мне свеціш,
Ты, як знічка, мне ззяеш ўначы.
Прыгажэйшай няма ў цэлым свеце,
Не знайсці нідзе лепшай, чым ты.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.