Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тэма тыдня: "Зіма"(09.12-13.12)

Дата: 8 декабря 2019 в 15:04
185 просмотров

Рэкамендацыі для бацькоў :
1. На прагулцы паназірайце з дзіцем за зімовымі зменамі ў прыродзе. Дапамажыце дзіцяці запомніць прыкметы зімы
Прыкметы зімы:
1) Зямля пакрыта снегам, а рэкі і азёры – лёдам.
2) стала холадна, на вуліцы мароз
3) дзьмуць моцныя вятры, часта бываюць завеі, снегапады.
4) ночы стаяць доўгія, а дні-кароткія.
5) людзі надзелі цёплую зімовую вопратку.
6) дзеці катаюцца на санках, лыжах, каньках, лепяць снегавікоў, будуюць снежныя крэпасці, гуляюць у снежкі.
2. Знайдзіце дзве-тры сюжэтных карцінкі па тэме "Зіма". Дапамажыце дзіцяці скласці расказ па кожнаму малюнку. Падпішыце сказы пад малюнкамі.
3. Удакладніце ў дзіцяці значэнне слоў "галалёд», «снегапад», «мяцеліца», "завіруха".
4. Пагуляйце ў гульню " Які? Якая?»
Зіма якая? (халодная, марозная, снежная, доўгая, чароўная і т. д.)
Снег які? (белы, пухнаты, лёгкі, чысты, серабрысты, мокры, ліпкі, рассыпісты і т. д.)
Лёд які? (халодны, празрысты, цвёрды, бліскучы, гладкі і т. д.)
Мароз які? (зімовы, моцны, суровы)
Сняжынкі якія? (белыя, лёгкія, ўзорныя, прыгожыя, халодныя, далікатныя, далікатныя, карункавыя і т. д.)
8. Пагуляйце з дзіцем у гульню
"Скажы ласкава»
Санкі- ...(саначкі) Сняжынка- ... (Сняжыначка)
зіма- ... (Зімачка)
горка- ... (горачка) снег- ... (Сняжок)
снегавік- ... (снегавічок)
лёд - ...(лядок)

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.