Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тэма тыдня “Прадукты харчавання” (18.11.-22.11)

Дата: 17 ноября 2019 в 19:33
271 просмотр

Бацькам рэкамендуем:
1. Наведаць гастраном разам з дзіцем і пазнаёміць яго з назвамі розных прадуктаў.
2. Пазнаёміць дзіця з назвамі аддзелаў прадуктовага магазіна (малочны, мясны, бакалейны, хлеба-булачны)
3. Гульня « Хто больш назаве слоў?"Назваць прадукты, якія прадаюцца ў малочным, мясным іншых аддзелах.
4. Практыкаванне "скажы наадварот".
Доўгая каўбаса, а сасіска - …
Малако вадкае, а смятана - …
Піражок гарачы, а марозіва - …
Тварог мяккі, а сыр - …
5. Практыкаванне "Чацвёрты лішні". Паслухай словы і назаві лішняе. Растлумач свой выбар.
Талерка, відэлец, хлеб, нож.
Вафлі, кубак, абаранак, сухары.
Тварог, сыр, ёгурт, каўбаса.
6. Паўтарыце з дзецьмі правілы паводзін за сталом.
7. Раскажыце дзецям пра карысныя прадукты харчавання і ролю гігіенічных працэдур(мыццё садавіны,мыццё рук з мылам перад ядой)

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.