Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

"Мама, тата, давайце размаўляць па-беларуску!"

Дата: 6 сентября 2017 в 19:09, Обновлено 10 сентября 2017 в 18:07
402 просмотра

ПАВАЖАНЫЯ БАЦЬКI!

Ведаць сваю родную мову вельмі важна, як і быць патрыётам краіны і сапраўдным яе грамадзянінам. Афіцыйнымі мовамі ў Беларусі лічацца беларуская і руская, аднак сваю мову сучаснае пакаленне амаль забылася. На жаль, на беларускіх вуліцах усё радзей можна пачуць беларускую мову, але асабліва яна робіць нас унікальнымі, дае свой знак адрознення перад іншымі краінамі.
 

 З гэтай нагодай прапануем вам наступнае:

  1.  ЧАЦВЕР вызначаны дзень тыдня для зносін з дзецьмі на нацыянальнай мове. У гэты дзень, пачынаючы з прыёму дзяцей і заканчваючы працоўны дзень, усе работнікі І БАЦЬКІ размаўляюць з выхаванцамі на беларускай мове.

    2. Падчас усіх рэжымных момантаў дзеці знаёмяцца з беларускімі назвамі посуду, мэблі, адзення, прыродных з'яў, частак цела чалавека і многім іншым.

  4. На шпацырах, фізкультурных і музычных занятках выхаванцам прапануюцца народныя гульні рознай рухомасці, народныя песні, пацешкі, прыказкі і прымаўкі.

Дома разам з дзецьмі вы можаце: 

пачытаць свайму дзіцяці ўжо знаёмыя казкі Х.К.Андэрсана на беларускай мове альбо  беларускія казкі, дзе адлюстроўваецца побыт, культура і традыцыі беларускага народа

Шаноўныя бацькі!

Такім чынам, мы фарміруем, напаўняем, актывізуем беларускі слоўнік нашых дзяцей, вучым слухаць нацыянальную мову, разумець і свабодна размаўляць на ёй.


 


 


 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.